Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лірычная замалёўка

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

І мяўкне кот, і піскне котка,
і час ізноўку патаўчэ
кахання дробязныя ноткі,
што ўвесну селі на плячы.

Адкінуцца мячы і дзіды,
заззяе полымя вачэй,
замкнуцца ў снегавыя крыўды:
ты не прычым, я не прычым!

І малай доляй міякарда,
нябачнай сярод розных схем,
каханне слізгане на нартах,
не вырашыўшы ўсіх праблем...



прыгожа як, як рамантычна, і

прыгожа як, як рамантычна,
і вельмі, вельмі паэтычна.