Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ігар Белкін

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

А дні плывуць няведама куды,
губляючы пачуцці на заходзе,
а час гартае зжоўклыя лісты
без мітуслівай балбатні, і годзе.

Навошта нам трывожыць небыццё,
не выпала на стол шчаслівай фішкай,
і я далёкі ў думках ад хлапчыскі,
які скакаў па класам у жыццё!

Сябры сыходзяць у беззваротны шлях,
не чокнуцца, не ссунуцца плячыма,
не ацаніць жанчын нам у працьмах,
якія, прамільгнуць перад вачыма.

Плывуць гады ў няведамую даль,
Яна не пагражае мне свабодай,
ці варта гаманлівасць з той нагоды
Навешваць на кагосьці як медаль?

Але ірвецца зноўку словаў тлум,
не ўтрымаць, не выплюхнуць іх вонкі,
і лепіш у радкі ўласны сум,
а што там далей будзе –
звонкі-гронкі...



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Абсыпаюць сонечныя стужкі
дробную саромлівую хмель,
зазываюць лозы-балбатушкі
ў цень ад лісця хмарны карабель...

Дакрануся ціха і пяшчотна
да радкоў дзіцячае гульні,
ледзяняць, і млосна так і слотна,
пастаралі гэтай прамяні.

Аддаецца сэрцабіцце рэхам,
Не вядомы, не прасты адказ,
ці то караблекрушэнне гэта,
ці то промень, што бліснуў як раз.

Не пытай нічога у бабулі,
Не ляці як матылёк на злом,
я, хоць нарадзіўся ў кашулі,
не скажу вам, што там за вуглом...



Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Арабіну абдзяўбалі невядомыя мне птахі,
шамацелі, нібы веер, справа ўся – адзін мамент,
чырвань плямамі па снезе не якімсьці шэрым прахам,
а жывыя цалкам плямы, не згарэлыя ўшчэнт.

Вельмі белая цяруха ляжа вечарам паласам
і двухколерныя птушкі перачэрцяць да крыжа
крыжыкамі лап рэальнасць пераходу фазы ў фазу –
нежывое для жывога, патрабуе як душа...



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Берагу твой белы сон,
і пяшчотна гладжу плечы,
больш аддзячыць цябе нечым,
я спустошаны даўно.

Шчабятушка ты мая,
ты стамлёная дашчэнту
ад штодзённых кампліментаў
жыція і быція!

Мне лягчэй, бо я мужык
жыццездольны, нібы лямеш,
час наш праараў, не ўцяміш,
вельмі проста, напрасткі...