Наша сустрэча не за гарамі
He за лясамі твой пачастунак.
He за палямі мой пацалунак.
Наша пяшчота не за марамі.
Хоць і паблытаны словы вятрамі,
Хоць і, забыўшыся на паратунак,
Пані Маркота кратае струны
Стомленай арфы ў колішнім храме.
Сумная поўня нам спачувае —
Вузкія сцежкі асвечвае ўпотай,
Хоць і хмурына поўню хавае.
Абавязкова горыч самоты
Мы да сустрэчы ператрываем,
Хоць і навокал стогнуць балоты.
Словы Адама Глобуса кранулі
Словы Адама Глобуса кранулі маё сэрца. Менавіта такім я бачу каханне. Калі прачытала верш, хутчэй забілася сэрца, загарэліся вочы і на твары з’явілася усмешка. Усмешка ад радасці, што не адна я адчуваю, якія гэта значныя словы, і не адна мару расказаць аб гэтым іншым людзям і данесці да іх гэтую светлую, незапэцканую “гламурнай палкасцю”, моцную радасць пачуцця. Важна, каб кожны чалавек за сваю жыццё зразумеў, што такое каханне. Нажаль, сёння моладзь па-іншаму ўяўляе гэта, і нават не разумее, як прыемна адчувать цёплую вясну у сваім сэрцы. Калі кахаеш – адчуваеш, што жыцце напаўняе тваю душу, а зараз тое, што адбываецца з людзьмі, можа і цікава, аднак не мае ніякага натхнення і узвышанасці. Часта назіраю за парамі – будзь гэта пажылыя людзі ці юныя. У іх зусім непадобныя да іншых яскравыя вочы, цікавыя паводзіны, атмасфера радасці вакол, і мне прыемна парадавацца жыццю разам з імі. Але, часцей я лаўлю сябе на думках аб тым, што я хачу бачыць нешта светлае і шчырае, а бачу толькі засмучаны твар дзяучыны і ні кроплі кахання у вачах… Чаму так здараецца? Няма чыстых пачуццяў, няма ў людзей паразумення і даверу да любага ці любай. Зараз сустракаюцца, каб толькі сустракацца, каб не было сумна, каб паставіть у інтэрнэце статус і паказать усім, што ты не адзін. Я бачу, якія адносіны у маіх знаёмых дзяўчат да сваіх хлопцаў: “Надаеў!”, “Ммм, зноў тэлефануе гэты …”, “Не хачу…”, “ Колькі можна…” і гэдак далей. Гляжу на іх і смутак ахоплівае маю душу. Некаторыя нават не ведаюць, з кім яны сустракаюцца ( я маю на ўвазе ўнутраны свет чалавека), а ім гэта і не патрэбна. Трэба акунацца у каханне з галавой, тады вы адчуеце радасть і узвышанасць ад таго, што зрабілі нешта прыемнае для свайго чалавечка. Той, хто аддаецца пачуццю без аглядкі, той, хто адчувае сябе вольным, той і кахае ва ўсю моц душы. Нават, калі так здарылася, што ты страціў сваю палавінку сэрца, то не трэба шкадавать ні аб чым: у тваім жыцці былі шчаслівыя дні. Самае вялікае каханне тое, якое не баіцца праявіць слабасці.
Каханне- гэта выпадковасць, але такая выпадковасць магчымая толькі для высокай душы. І памятайце: адзіны чалавек, які можы хоць нешта змяніць у вашым жыцці – гэта вы самі.
отличное стихотворение
отличное стихотворение