Свежы з вежы пацягнуў
Ветрык зноў заходні.
На ўсходзе ён ня быў,
Там, дзе свет усходзіў.
Тут і хмарак шчэ няма.
Сонейка вунь грае.
Дык пра што ж гэта вось я?
Зорак не хапае...
Каб увечары пажыць,
Там, дзе ўзнікаюць,
Нараджаюцца яны...
І не пакідаюць.