Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ля чары

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

(пераклад з рускай мовы)

Пра з’яўленне новай катастрофы
Мне даўно герольды пратрубілі,
Эпітафій прагучалі строфы
І паніклі на маёй магіле.

І даўно мая забыта памяць,
Параслі травою мае сцежкі,
І мой дом, напэўна, кімсьці занят,
Чэрап круціць землякоп з усмешкай.

Кліча мяне Йорыкам, бадзяжкай,
Гладзіць белую круглявую даўбешку,
Тыкае ў мяне бляшанай пляшкай,
Закусіць дае мне сыраежкай.

Якім чынам, як я бачу гэта,
Чым, адкуль, з якога вымярэння,
Над магілай, ці з другога света,
Дзесьці ўзбоч ад гэткага здарэння...

Жыцця міг і вечнае збавенне,
Іншае быццё - не нашы мары.
Я пазнаў за крохкае імгненне,
Прычасціўшыся Святога з Чары.



Але, сапарўды, бедны Йорык.

Але, сапарўды, бедны Йорык.

так жа ня будзем паганіць

так жа ня будзем паганіць сваё мінулае і будучае