Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ля сьцяны

Яшчэ не ацэнена

Зубамі легшы ў бок сузор'яў,
магчыма з'есьці ўсё вакол.
Усё(!) што ёсць вакол жывое!!!
У забыцці на зайздрасць гон.
Глядзець на свята зорак сцэны,
няхай з прыстойных закуткоў,
для закаханага дагэтуль,
што грызьці локці;
з губ піць кроў.

Прыватным шчасьце не бывае.
Яму б дзяліцца і дзяліць.
Не падзяліцца, як не маеш.
Ці падзяліць адное...
Ім ж?

Паэту кожнаму знаёма
праз параўнанні чытачоў
наколькі ён не годны...
Болей!
З вялікім побач – ніякой.
Лепш не было б цябе і вершаў!
Вакол такая прыгажосць!
Табе б,
паэт,
зубамі сценцы
паведаць зайздрасьцевы лёс.

22.05.2015г.