Плоці лялек складаюцца з рытмаў
І гульні, і лятучых адзенняў,
Ірэальнасць пачуццяў* – адбітак*
Трапяткога , як космас, натхнення*;
А вось Лялечнік…Божа магутны! –
Ён валодае лёсам* іх жыццяў,-
Ён,напэўна, іх крылаў заступнік,
Такіх крохкіх* і тонкіх,як ніці.
Ён спагадліва *іх прыручае,-
А ягоны прызыў не пачуюць,-
Будуць плыць у заўсёдным адчаі
І сябе ў жыцці не ўмацуюць.