Я дурнею ад сваей ляноты,
вар'яцею ад тае тугі,
што шчымлівай, жаласлівай нотай
мне куе ўпотай ланцугі.
Пачуваю лішняй недарэкай
у віры імклівага жыцця,
снежнай бабай, недачалавекам,
трапіўшым у пастку небыцця.
Быццам раптам выключылі кнопку,
згас у тэлевізары экран,
хтосьці на жыцці паставіў кропку,
здзер бінты з крывавых маіх ран.
Крываточыць, ныючы ад болю,
здранцвелая ў самоце адзінота,
то ляноце я дала патолю
і трымціць шчымліва адна нота
до...сі..ць!
Чабарок