Прыгожая, ласкавая і мілая,
Ты нас праз усю гісторыю вяла.
Чаму ж тады мы ўсе цябе пакінулі,
Ты нават бараніцца не змагла?
Лагодная і мяккая, пявучая,
Цябе хацелі знішчыць да канца.
Але ж ты, быццам рэчанька гаючая,
Паіла словамі краіну… бо магла.
Вясковая і любая,бурлівая,
Забыцца на сябе ты нам не дай.
Бо мы ж былі заўсёды ганарлівымі
За мову , за гісторыю, за край…