Мой горад – Ашмяны,я тут нарадзіўся,
І кожны куток твой люблю я да слёз.
Табой я,мой горад,заўжды ганарыўся,
Табе – маё ўсё,што ў мяне толькі ёсць!
Мне любы дамы і маленькія хаты,
Мне вуліцы любы,завулкі твае.
І людзі,якія душою багаты,
Ім гэта багацце мой горад дае.
Па вуліцах крочу,- мне ўсё тут вядома,
Я ведаю ўсіх,хто насустрач ідзе.
Калі ж мне спаткаецца хтось незнаёмы…
-І з ім пасябруем,нас горад звядзе!
Бо горад мой – гэта каханне і ласка,
З ім – радасць і гора,і ён- мой Сусвет.
Ашмяны мае – гэта добрая казка.
Ты мне,любы горад,мілей за ўвесь свет.
Я – сын твой,Ашмяны! Да скону без стомы
Табе я аддам сваю працу і лёс.
Мне кожны куток твой да болю знаёмы,
І кожны куточак люблю я да слёз…
Я у 4 класе я люблю нашу
Я у 4 класе я люблю нашу школу яна нас вучыць
!