Любоў і годнасць, гордасць і давер…
Даруй мне, маладосць, жыцця прызнанне:
- Я толькі навучылася цяпер
Не вінаваціць ані ў чым каханне.
І адмаўляць сяброўства пустальгу,
Не прынімаць фальшывыя дакоры…
І словам ашчаджаць з расстайных губ;
Без лютай зайздрасці глядзець на зоры.
Развагамі вяртаць спакой душы,
Сумненне бараніць ад злых паглядаў,
Пад шум дажджоў і снегавей цішы
Быць кожнаму імгненню шчасця радай.
Цаніць натхненне да мазольных рук,
І першаквету кланяцца каліны,
І неба прамяніста-светлы круг
Тваім вяртаннем бласлаўляць, адзіны…
Калі кахаеш Эдзі Агняцвет, То
Калі кахаеш Эдзі Агняцвет,
То прама хоць спадай усе муньдзіры фш.
Вось мы акола й ходзіма зь Дзімітр:
А вдруг Аврора пойме й Ваську сь Брыля?
З гадамі мы ўсе асэнсоўваем
З гадамі мы ўсе асэнсоўваем інакш.Пераважна
таму,што становімся больш мудрымі.
А верш спадабаўся,дзякуй аўтару.
Творчага натхнення!
Прачытаў - і шкада, што у Вас
Прачытаў - і шкада, што у Вас адзін верш. Патрабую працягу.
Карцялёў М.