Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Людзі Хатыні! Дзеці Хатыні!

Яшчэ не ацэнена

Людзі Хатыні! Дзеці Хатыні!
Памяць у сэрцах пра вас не загіне.
Боль ваш і крыкі гучаць праз стагоддзе.
Смутак вялікі блукае ў народзе.

Моўчкі глядзяць пачарнелыя пліты.
Коміны з печаў слязамі заліты.
Рэжуць паветра набатам званіцы
Вёскі без хатаў і без аканіцаў.

Весак такіх на зямлі маёй многа!
Ціхіх, пустых, без святла і парога,
Зажыва спаленых хеўрай варожай,
Што і ў сучаснасці мір наш трывожыць.

Людзі Хатыні, людзі жывыя!
Не дапусціце памылкі былыя!
Станьце шчытом і зямным абаронцам
Нашай планеты і мірнага сонца!

Наша жыццё, як запалкі іскрынка -
Сёння жывыя, а заўтра мо скрынка?
Век свой навошта самім скарачаці?
Моляць аб гэтым і дзеці, і маці.

Стогне зямелька і просіць « Памілуй!»
Не вырывайце ўзрывамі крылы!
Не залівайце крывёю вадзіцу
Чыстай, празрыстай жыццёвай крыніцы.

Божа і розум нам даў, і размову,
Кожны народ мае месца і мову.
Толькі чаму ў нашай матрыцы - збоі
Ў розуме тых, хто валодае зброяй?

Я спадзяюся, што мір пераможа!
Птушка галубка лятае над Сожам.
Просіць нябёсы, каб розум паслалі
Тым, каму людзі свой лёс давяралі.