Запаліла ноч крамаў агні, Зарыпела моцным марозам, Пакідаюць зоркі на снезе сляды, Зіхаценнем яркім, дзівосным.
Ветрам ціхім, але ледзяным, Горад цяжка задыхаў пакутны, Занямог, апусцеў у палоне сівым, Бо варожыць за вокнамі люты.