Сонца свеціць летнім светам,
  А цяпла нідзе няма.
  Ды яшчэ цяпер не лета!
  Ды цяпер яшчэ зіма!
  Цёплы люты ў прошлым годзе,
  Такі ж самы ён ізноў.
  Можа хлеба не народзіць,
  Не народзіць і грыбоў.
  А як сонца прыпякае!
  Споўз з палёў апошні снег.
  Толькі сэрца не кранае
  Ручайка імклівы бег.