Адраджэнне?... Мы згіналі?
Не было наогул нас?
Ці мы праўду не шукалі,
А вось сёння яе час?
Мы былі…, жылі, узнімалі;
Шанавалі гэты край,
Я амаль перакананы-
Беларусь была, мой край.
“Песняры”, “Сябры” грымелі,
А яшчэ і “Верасы”,
Трактары і МАЗы мелі...
І Машэраў быў благі?
А адкуль Пазняк, прабачце,
Адамовіч, Быкаў, мы(?)
Лукашэнка, яго маці…,
Выбачайце, ці не Вы?
Грамадзяне! Мы- КРАІНА.
І краіна, што жыве,
І была жыва, праз сілу!
Палюбіце ж Вы яе.
У любові да Радзімы
Моц магутная- душы!
Не чапайце толькі вілы.
Толькі б не было вайны.