МІХАСЮ БАШЛАКОВУ
А тэм для вершаў быццам бы не шмат:
Пра ўсё з гадамі складзена-напісана:
Пра восень і зіму, пра лес і сад,
І нават пра любоў пад кіпарысамі.
Няпроста ўсё ж Амерыку адкрыць
І ямбам, і харэем, і анапестам.
Але ж паэт не можа не тварыць –
Пісаць свой лёс і перапісваць начыста.
І не чакаць падзякі за радкі –
Даўным-даўно дарункі ўжо раздадзены…
Таму ўсе творцы сёння – дзівакі:
І часам, і увагаю абкрадзены.
На волю лёсу кінуты даўно,
Ды нешта пішуць, быццам утрапёныя,
“Каўтаюць” адзінокасці віно,
Нібыта слёзы – горкія, салёныя.
Выходжваюць, выседжваюць страфу
І з рыфмамі зашмат не куралесяцца,
Каб гэты свет уславіць пакрыху
Ад кусціка маленькага да Месяца,
Аддаць Радзіме сённяшні свой плён,
А потым зноў – хоць і гады не тыя –
Пісаць пра сойку,
Валасы, што лён,
І шчасця дні,
Як колісь,
Залатыя…
Хто такі Башлакоў? Я ўсіх
Хто такі Башлакоў? Я ўсіх вялікіх маршалаў ведаю, Ярузэльскі, Жукаў, Македонскі...
Хто такі Башлакоў, каб не ў асабістую перапіску яго? Не тактычна гэта. Замест шанавання прапаганда самазванства атрымалася. Так можна і паклёп на кагосьці зрабіць. Адзнакай нуль.