Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маё грамадзянства

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мне не рупіць вельмі пабываць
Ў эміратах розных і у ханствах
І з ахвотай здраднай памяняць
Дадзенае лёсам грамадзянства.

Не сумую па далёкім я
І па экзатычным не сумую,
Бо радзіма мілая мая
Тут, дзе я жыву, дзе я вякую.

Грамадзянства сталае маё
Там, дзе вежы, там, дзе камяніцы —
Сведкі лёсазнакавых баёў, —
Прашчур наш умеў за волю біцца.

Дзе Дняпро, дзе Нёман, дзе Вілля,
Дзе звініць нязмоўклым звонам птаства, —
Там мая радзімая зямля,
Там маё святое грамадзянства.

А яшчэ — дзе родны мой куток,
Дзе святло, дзе блішча промень волі, —
Я нашу ў душы яго, браток,
Не забыць мне пра яго ніколі.

І скажу, не тоячыся, ўсім,
Скінуўшы прытворнае убранства:
Я — не лёкай, я — грамадзянін,
Бо такое маю грамадзянства!