Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць

...«Нашае нівы» Ты, мой брат, каго зваць беларусам, Роднай мовы сваёй не цурайся; Як не зрокся яе пад прымусам, Так і вольны цяпер не зракайся. Ад дзядоў і ад...

Ты, мой брат, каго зваць беларусам...



Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маё Палессе

Сярэдняя: 5 (20 галасоў)

Калі любоўю незваротнай
Расстання боль не залячу –
Вясновай птушкай пералётнай
Я на Палессе прылячу.

Прымі паклон, зямля святая,
Надзей світальная зара,
Дзе Прыпяць-матухна люляе
Свайго сыночка Мазыра.

Дзе салаўіныя світанні,
Як звон, асвечаны псалмом,
Прабудзяць у душы адхланне
Ружовым сцішаным святлом.

Дзе ночкай мройнаю планіды
Дрыгавічоў, радзімічаў
Снуюць, бы тыя Леаніды,
Між курганоў і селішчаў.

А ў курганах тых дрэмлюць тайны
Забытай спадчыны вякоў.
І ў лад ёй музыкай расстайнай
Ліецца споведзь землякоў…

Ды ў ёй нязбытным крэўным болем –
Трывога матчынай бяды
Штодзённа сэрца маё коле.
Палыніць горыччу гады.