Жыву трывогамі і болем землякоў.
І славы мыльнай, грошай не шукаю.
А як божых белых галубкоў -
Я з сэрца свайго словы запускаю.
Няхай яны, шчаслівыя, ляцяць.
Над Прыпяццю, Дняпром святлом лунаюць.
І над Дунаем сонцам зіхацяць -
Душы славянскай веліч уздымаюць.
Хай заляцяць і ў сэрцайка к табе.
І расцвітуць там радасцю вясновай
Вершы беларускія мае -
Мае крынічныя, пралескавыя словы.