Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Винтовые Сваи в уфе с установкои Сваи ткжби.рф.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1997

Яшчэ не ацэнена

Далёкае і такое блізкае...
Блізкае, а такое чужое...
Шчымліва рыпіць калыскаю,
паглядам-маланкай бліскае,
сцінае мяне тугою
блізкае мне і далёкае.
А сэрца трывожна ёкае:
далё-ё-кае, далё-ё-кае...
Галёкае,
як рэха
адзінокае.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Палоніць музыка тваіх вачэй,
нібы вясёлка пасля шчодрай навальніцы.
А голас твой – як мілазвонная крыніца:
ён песняй жаўранка – нястомнаю –
бруіцца...
Як боль, святы ўспамін душу пячэ.
І светла мне: жыву яшчэ...
Жыву!



Сярэдняя: 4 (7 галасоў)

Бацькава сталярня
(Прысвячаю свайму тату Пічыцу
Уладзіміру Андрэевічу)

Яшчэ была без мэблі наша хата,
Хоць да ўваходзін поўнасцю гатова.
Заняў пад свой вярстак сталярны тата
Нябелены пакой у ёй часова.

У думках марыў: як заробіць грошай,
Тады майстэрню ён сабе збудуе.
Ну, а пакуль была там нам раскоша,
І толькі маці сварыцца, бядуе.

І просіць нас ад саменькага ранку,
Каб мы ў сталярню нават не ступалі
І не рабілі ў стружках больш гулянку.
Кляліся мы, ды слова не трымалі.

І ў гурбе пілавіння з галавою
Куляліся і я, і большы брацік.
Пасля ўцякалі ў “чыстыя” пакоі,
Каб нам лупцоўкі не было ад маці.

Больш на мяне злавалася яна:
“Якая з вамі чысціня тут будзе,
Што гаварыць пра меншых, як сама
Стаіш у пілавінні ўся і ў брудзе.

Зноў стружкі па ўсёй хаце разняслі”,
І з крыўдаю падлогу падмятае,
“Во, колькі смецця зноў мне прыняслі”,
І злосна на нас венікам махае.

Маўчала я, быць не магло іначай,
Сябе я адчувала вінаватай.
І марыла з упартасцю дзіцячай,
Што больш не будзе сталяром наш тата.

Вунь, працаваў бы лепей трактарыстам,
Вазіў бы нас з сабою у кабіне,
Было б у хаце хораша і чыста,
І не ляжалі б стружкі, пілавінне.

Але тады ўзяла б я дзе фігуркі,
Што пахнуць лесам, хвояй і смалою?
На аканіцах бацька ўжо карункі
Не выразаў бы пілкаю ручною.

Жыцця без гэтых цацак не ўяўлялі,
Не ведалі пра лялькі і машынкі,
Палацы з розных дошчачак складалі,
І так раслі мы—хлопчыкі, дзяўчынкі.

З тае пары гадоў прайшло нямала,
Даў талент свой сынам мой бацька ў рукі.
З фігуркамі цяпер, як я, бывала,
Гуляюць мае дзеці—яго ўнукі.
1997г



Сярэдняя: 4.3 (17 галасоў)

За сьцяною – поле,
Чорнае, пустое,
А за полем прорва
Стогне ў хмызьняках.
Там пугач палюе
Над цьвілой вадою,
Крыламі сівымі разьдзімае жах.
У начным сутоньні
Змрок згінае плечы
І сьцірае межы
Між дабром і злом.
Ні дарог, ні броду
На той бок пустэчы,
Дзе ў смузе трывожнай
Цьмяніцца святло.
Шэпча хвошч самотна
Над злавеснай кручай:
“Лепей за сьцяною у спакоі жыць.”
Толькі вабіць прорва –
Крок раблю рашуча…
“Выбачайце, сьцены.
Быць альбо не быць!”