Магутны Божа
Я пакланюся перад абразамі:
-Малю, Магутны, не міні народ,
Каб хлеб і далей здабывалі самі,
Каб крумкачоў не бачыць карагод,
Каб не пайсці па свеце жабракамі,
Каб доўжыўся ліцвінаў радавод…
Я пакланюся перад абразамі,
-Магутны Божа, захавай народ!
Чытаю гэты верш з асалодай
Чытаю гэты верш з асалодай ўжо які раз. Дзякуй аўтару за шчырасць яго думак і праўдзівасць. Поспехаў вам, Іна!