Ціхая раніца. Сонейка ўсходзіць.
Песню салоўка над рэчкай заводзіць.
Ластаўкі хутка над Нёманам кружаць.
Воблачкі белыя з ветрыкам дружаць.
Дожджычак ціхі ноччу прайшоў.
Шпак для сяброўкі гасцінцы знайшоў,
Сеў на галінку, чакае яе.
Глянь--прыляцела. А сонца ўстае.
Пахне зямля. Зацвітае чаромха.
Траўка расце. Сон-трава ўжо ківае галоўкай.
Пеўнікі ў вёсцы збудзілі людзей.
Май наступіў. Ён--чарадзей.
Май на што і чым НАСТУПІЎ?
май на што і чым наступіў? май настае, надышоў...