Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МАЛІТВА

Сярэдняя: 5 (1 голас)
МАЛІТВА Люблю. Але так цяжка мне. Даруй, як не змагу, калі не дабяруся. Як да Цябе – адзіна пад гару вядуць усе дарогі Беларусі. А сыдзеш Ты – як хлеб наш паднясу? Злавесны хлеб расце на горкім полі. паклонам абіваючы расу, скажу: «Ёсць соль адна ад хлеба-солі». Смяротнай псткай шчэрыцца жытло, бруяць атрутай чыстыя крыніцы – як твае раны мне абмыць было б, як запрасіць у дом на вечарніцы? На ўсё Твая і воля, і закон. Даруй, як не дайду, не дабяруся. Ад горкіх вод так многа ў плыні дзён пад палыновай зоркай Беларусі… Kids Footwear Online