Вольны вецер напеў вольных песень табе,
Бор зялёны узьняў дружным гоманам,
Сонца полымем вызвала к слаўнай сяўбе,
Зоры веру ўлілі сілам зломаным.
і ў час буры, нягод і вялікіх надзей
Зацьвіла, расьцьвіла доўгажданая,
і крыніцай жывой над айчынай сваей
Паплыла, пацякла няспыняная.
Паплыла, пацякла зь сьветлай казкай жыцьця
Полем, лесам, гарой і далінаю ...
3 свойскіх кветак-пралесак — карона твая,
Ўся сама — ясната лебядзіная.
Зіхаціш і гусьлярскаю песьняй зьвініш,
Узьнімаеш мінуўшчыну даўную;
Час сягоньняшні ўперад ісьці ня пыніш,
і глядзіш сьмела ў будучнасьць тайную.
Сьмела ў сонцы ідзеш, як жывы агняцьвет,
Сееш ласкава сны залацістыя;
Ня пужае сумежны дакучны сусед,
Ня пужае пуціна цярністая.
Ад мяжы да мяжы, ад капца да капца
Абнаўленьня павевы расходзяцца,
Абнімае душу без граніц, без канца
Маці-радасьць, што лепшы дзень родзіцца.
Ўжо ня так тапары у зялёным бары
Хвойкі валяць зімой маразянаю,
Ўжо ня так касары ад зары да зары
Летам звоняць касой адкляпанаю.
Значан гарт у руках, чутна песьня бязь сьлёз,
Грудзі славы надзеяй калышуцца,
Ў кнігі новы закон ёмка пёрамі з кос
Наўсяды людзьмі новымі пішацца.
Расьцьвітай-жа, ўзьнімай на арліных крылах
Душы, сэрцы і думы заспаныя,
Вызывай, выклікай на вялікі прасьцяг
Сілу, ведзьмай-пятлёй нечапаную.
Высылай, рассылай на край сьвет пасланцоў,
Як з гнязда сакалінага сокалаў,
Хай лятуць, далятуць да байцоў-удальцоў,
Хай грымяць весткай добраю ўвокала.
Годзе ў полі, ў лясох ты, старонка, і так
Сіратой начавала забытаю.
Годзе выпіў крыві з сэрца крыўды чарвяк,
Косьці вецер тачыў непакрытыя.
Падымайся зь нізін, сакаліна сям'я,
Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
Занімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі!
заплакау
заплакау
Абнімае душу без граніц, без
Абнімае душу без граніц, без канца
Маці-радасьць, што лепшы дзень родзіцца... Цудоуна!
Пакуль хамут калгасны на
Пакуль хамут калгасны на троне - ня быць сапрауднае волi!
Стихотворение просто
Стихотворение просто потрясающее! Как хочется, чтобы наша Беларусь, встала с колен, отряхнулась от оков и гнёта над ней ….. и засветит солнце над нами, и вернётся доля….
Цудоўны верш...вельмі выразна
Цудоўны верш...вельмі выразна
Занімай, Беларусь маладая
Занімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі!
Лучшего и не пожелаешь.