Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Малады салавей

Яшчэ не ацэнена

Вясною маладзенькі Салавей,
Што толькі летась апярыўся,
Пачаў спяваць усё гучней
I добрым спеваком зрабіўся.
Размоў нямала пра яго было, —
Сапраўднае мастацтва у пашане, —
Не жарты, маладое дараванне
Ва ўсёй сваёй прыгожасці ўзышло!
Расла, як на дражджах, яго сяброўка — слава:
Абы ён праспяваў, з бакоў усіх
Крычалі: «Біс!», «Выдатна!», «Брава!»
Прыхільніц ля яго з'явілася арава:
Былі усякія між іх —
Ад маладых Сініц аж да старых Варон.
Што дзень, то ў чэсць яго абед,
Што вечар, то банкет.
Заганарыўся ён,
Адзіным стаў лічыць сябе на свеце,
Спяваў, гуляў
I не прыкмеціў,
Як нейкі там Жаўрук яго перасвістаў.
I слава сябраваць з ім перастала,
Усе прыхільніцы разбегліся памалу, —
Яны цяпер ужо ля Жаўрука.
А Салавей заглух. Майстэрства спевака
Нібы карова языком злізала.

Не аднаго на свеце мастака
Зазнайства загубіла.
Яно для таленту — магіла.