Малахітавая Свіслач!
Ізумруды - берагі.
Салавей у голлі свішча
І масты, як абцугі…
Не спыніць ім твае плыні.
Праз стагоддзі ты бяжыш.
Усё часова: прыйдзе, гіне,
Толькі ты, як вечны крыж.
У сабе хаваеш лёсы,
І шануеш з даўніны.
У вірах многагалосых -
Лязгат коп’ яў і вайны.
А ў споведзях чароту -
Казкі, песні гусляроў,
Пах жыцця: крыві і поту…
І малітвы святароў.
Смех дзяцей і сум князёвен,
Радасць, шчасце і бяда…
Усё ў адзін сабрала човен
Каламутніца вада.
Каб угледзець твае вочы,
Трэба плаваць і тануць,
Чуць, аб чым трава шапоча
І вады твае глынуць.
Не ўсё, на жаль, мы ўмеем,
Век кароткі ў людзей.
Ты люстэрка праўды ў глеі
У гісторыы падзей…
І скарбонкай таямнічай
Застанешся назаўжды,
Рэчка наша, з назвай Свіслач…
Цягне зноў мяне туды…
Р.S.Свіслач - рака ў г.Мінску.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116052507594