Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Малалеткі

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

мы ж дзеці

між дзён і начэй
нібы між ног дарослых на танцплашчадцы
фарбуем твары быццам пасхальныя яйкі
падсоўваем ў рот адно аднаму
ў чырвоных канвертах
сваіх языкоў
хабар

мы ж дзеці
нам што сімбад мараход
што алах акбар

ў бога няверуючыя але шчыра ўдзячныя
хрысту за ягоную кроў
і кожны з нас гатоў
плаціць за яе вялікія грошы

мы ж дзеці
што можа быць горш
такога жыцця як у нас і ў кіно не пабачыш

і лета – нашая таўстазадая нянька
нас укарміла сваім салодкім трафік джэмам
у жаралах гарадоў пра якія мы кажам
выключна “на Вы і шепотом”

мы ж дзеці
мы цукар зямлі

і гэта толькі ад святла светлафораў
мы здаемся зялёнымі
але пабачыш як праз хвіліну
светлафоры раздзяруць свае грудзі
і выставяць чырвоныя сэрцы

таму што мы дзеці
малалетнія людзі

і мы ляцім на ўсіх самалётах
і ўсе самалёты ляцяць да мінска
таму што мы дзеці
і маем права на горад дзяцінства