Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мальба

Сярэдняя: 3.5 (11 галасоў)

Усё прымаю. Хоць душа ў смяротнай
скрусе.
Хоць дух і цела — затаптаныя ў зямлю.
Не праклінаю. Бласлаўляю. І малюся —
усё даруючы таму, каго люблю.

Памілуй, Ойца, як я мілую — у горы —
таго, хто мары і жыццё маё скасіў!
Ён, мой забойца, сам не ведае, што
творыць.
Прабач яго, Ўладар сусвету, Божа сіл!

Не наракаю на скалечаную долю.
Хаця і знаю, Ты — адзіны ў свеце Ўрач,
ды ўсё чакаю, як апошняе патолі,
яго раскайнага, спазнелага "Прабач..."

Тады мой боль яго слязамі загаіцца —
і эпілог завершыць мытарства главу...
Я не стамлюся за душу яго маліцца.
Адной мальбою вось дагэтуль і жыву.

14.06.2014