Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Малітва

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Адцвілі ў садку старым яблыні,
Заскідаўшыся прагных вачэй,
Засталіся галіны нязграбныя,
У лісця крэп мала ўбраны яшчэ.

Стаяць ціхія, нібы знямелыя,
Толькі жаль іх зусім не чутны.
І да Бога пялёсткамі белымі
Узносяць з ветрам малітву яны.

Шчыры дзякуй, урачысты і велічны,
Не схаваны ў засені слоў,
Значыць болей адзіным імгненнем ён,
Чым прашэнне хоць сотні гадоў.

Як пад промнямі сонца пад першымі
Уранні ззяе расою мурог,
Так і дух аджыве, сілай усцешаны,
Што ласкава дае Святы Бог!