МАЛІТВА
Госпадзі, мяне Ты ўразумі, на маім суровым раздарожжы, дай душы маёй нарэшце мір, пра які таемна марыць кожны!
У аблозе болю і трывог, Дай святла мне промнік, хоць найменшы, каб пераступіць урэшце змог я свой Рубікон -- ў жыцці важнейшы!