Малюю вобраз твой у думках,
Штрыхі наношу прама ў сэрца.
Мо,марыць хто аб пацалунках...
Я ж на мяжы жыцця і смерці.
Якім пункцірам лес пазначыць-
Чырвоным,жоўтым ці блакітным?
Зноў з боку не хачу пабачыць
Сябе плакучаю ракітай.
З усіх пытанняў важных тое
Аддадзена імклівай плыні.
На самай справе нас жа двое,
Чаму адна плаціць павінна?
Малю хвіліны нечакання
Жаночай стомленай душою.
Для нас не выхад у растанні.
Каханне ўсе яшчэ са мною.