Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МАЛЫЯ ШВАКШТЫ

Сярэдняя: 4.9 (216 галасоў)

Пяюць хвалі вясковага мора,
Шматкі пены ля берага круціць.
Месяц свеціць агеньчыкам хворым
і цяпла да світання не будзе.

Спяць у цемры дзіравыя сеці
і чакаюць улоў плямы-чоўны.
Ноч маленькімі зоркамі меціць
Бераг пенай застужанай роўна.

Будзе дзень новы - будзе і ежа,
Сонца птушкай на хвалях заб'ецца.
Сум прагоніць у бок старой вежы,
Дабрынёй, як вясёлкай пральецца.