Мама ведала ўсё:
I як жыць, і як ткаць,
Як цярпліва дзяцей
Чарадой гадаваць.
Мама ведала ўсё:
Лекі траў,
Лекі слоў,
He збівалася ў часе
Прылёту буслоў.
Мама ведала ўсё:
Па туману,
Па шэпту бяроз
Вызначала пагоду —
I дождж, і мароз.
Мама ведала ўсё:
Калі ніву араць
I на пожню ісці,
He канчала яна акадэмій,
Усё набылося ў жыцці.
Мама ведала ўсё:
Дзе маўчаць,
А дзе — голас падаць.
Таямніцу матуліну
Мне б разгадаць.
Мама ведала ўсё:
Нават тую сасонку
(О, жах!),
Пад якой на пагосце
Ёй вечна ляжаць.
у меня 1 куплет Мама ведала
у меня 1 куплет
Мама ведала усё:
Нарадзiлiся дзецi калi,
Як раслi чарадой.
Калi у школу пайшлi.
вельмі спадабауся верш,проста
вельмі спадабауся верш,проста вучыцца ,але гучыць прыемна і захоплівае!!