Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мамчын клопат

Яшчэ не ацэнена

Варона вывела вясною вараня.
Малое падрасло, з гнязда зляцела
I каркнула нясмела.
«Дзіцятка! Салаўю раўня!» —
Ад шчасця аж прысела маці,
Пачуўшы голас вараняці,
I пачалася мітусня.
Абы азвалася малое, дык Варона
Наробіць гэтакага звону,
Што толькі й чуецца наўкола: «Кар-р!» ды «Кар-р!»
Ну, так жа моцненька спявае!
Яно — ўпрыгожанне лясоў, палёў, імшар!
Імчыцца да Дразда, імчыцца да Сініцы,
Спакою не дае Шпаку:
«Дарогу дайце спеваку!
Вы мусіце паклапаціцца!
Дзіця ж умее моцненька спяваць!»
Але стары Удод сказаў ёй: «Сядзь!
Я слухаў спеў дзіцяці сёння:
Яно спявае па-варонні».

Я ведаў мамачку адну, яна па тэлефону
Аб дзетачцы сваёй рабіла столькі ж звону.