Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маме

Сярэдняя: 4.4 (23 галасоў)

Гэты ранак мяне паклікаў...
I паўторыцца зноў адно:
Я, любові тваёй галінка,
Тонка стукаюся ў акно.

Ты пачуеш або прысніцца —
I падхопішся: хто там? як?
I ўспуджанаю сініцай
Затрапеча душа твая.

Выйдзеш, мама,
у настылы ранак,
За начнога цяпла парог, —
Белалобым, густым туманам
Прыпаду я табе да ног.