(Роднай матулі)
Мама, родная матуля...
сівізна і блекласць воч.
На тваей старой кашулі
вочы праглядзела ноч.
Твае рукі не так жвава,
мітусяцца каля печы,
больш цяпер сядзіш на лаве,
і складаеш у шафу рэчы.
Старасць хутка на парозе...
падышла к табе.
І як лісця на марозе...
аб цяпле ў мальбе.
У хаце ціха і спакойна
цішыня спадарыць тут,
зніклі неяк усе раптоўна,
апусцеў наш кут.
Засталася толькі мама -
свет жыцця майго.
Будзь заўседы, мама, з намі,
што б там не было.
28.04.2015