Жыць ці ня жыць? Пытаньня ня ўзьнікае.
А вось пытаньне: быць мне, ці ня быць
Акцёрам, што па п'есе адгуляе
Жыцьцё, каханьне... Будзе нават жыць...
Жыць сваёй рольлю - яго роля.
Да, жыць! Ніколі не гуляць!
Бо сьвет тэатр. Людзі ў ім акцёры
І кожнаму - сваю палову адгуляць.
Бо ў кожнага з нас будзе свая п'еса,
Свая траґедыя, ці мабыць нават драма.
Ґратэск ці паяц? Келіх мой дап'ецца.
Маё жыцьцё і роля. Мая карма.
Тут можна адмаўляць ці пагаджацца,
Спрачацца, хлусіць, зноўку адмаўляць.
Даказваць ці проста ўстрымацца.
Галоўнае - у партэры не стаяць.
А роляў маленькіх ня будзе,
Бо кожны - галоўны герой.
У спакоі, у радасьці, смуце
Ён час адгуляе свой.
У гэтым аркестры няма першай скрыпкі,
Гудзіць кантрабас і сьпявае віёла.
Удар па літаврах і сьветлыя блікі
Талерак на флейтах. Вось гэта акцёры!
І там не адзін. Іх мільён, іх мільярд.
Бо колькі музык - так столькі акцёраў.
Адзін за адным - увесь аркестар у рад.
Рэжысёраў няма, тут няма і кіроўцаў.
Тут кожны кіроўца, акцёр, рэжысёр...