Гараць камяні ў маім вогнішчы,
расцвеленыя агнём,
нібы ваўчаняты ў логвішчы
сонечным прамянём.
У твар мне шугае полымя,
ды я ўсё адно бяру
каменні рукамі голымі
і гэткім, як сам, дару.
Бяруць і да сэрцаў туляць:
няхай нас ратуе боль
і вучыць пра бліжніх думаць,
пра тых, хто гібее ў золь,
пра тых, хто прамёрз да костак,
хто шлях да агню згубіў,
хто д'яблу чырвоным хростам
Айчыну сваю пазбыў.
Дай Бог, каб маё каменне
аднойчы іх апякло,
прымусіла ўстаць з каленяў,
пайсці на маё святло.
Я — тут! Я шугаю полымем!
Праз боль я з сябе бяру
каменні рукамі голымі
і гэткім, як сам, дару.
Дай Бог, каб маё каменне
Жар-птахам дайсці змагло
да тысячных пакаленняў
і сэрцы іх апякло!
Гэты верш - на проста
Гэты верш - на проста верш,
Душу апякае.
Сорамно становіцца,
Што гляджу я проста з боку,
З боку назіраю.