Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мара Скарыны

Сярэдняя: 4.4 (95 галасоў)

Марыў калісьці славуты Скарына,
«Ціснучы» кнігі на мове бацькоў:
Простаму люду ў роднай краіне
Зробіць даступнай ён мудрасць вякоў.

Толькі радзіму сваю ў ліхалецці
Мара яго абляцець не магла:
Білася роспачна птушкай у клетцы,
Вочы ж бядоты сляпіла імгла.

Думалі, згіне, як статак, нямое
Племя пакорнае ў вечным ярме.
Колькі іх мужных, што матчынай мове
Шлях пракладалі і змёрлі ў турме!..

Ды разгулялася плынь веснавая —
Змыла пакутнай няволі сляды,
і ўстрапянулася мара жывая,
і абляцела ўвесь край малады!

Сталі даступнымі простаму люду
Мудрасці скарбы са свету ўсяго —
Каб ні ярма, ні імглы, ні аблуды
Болей не зведала доля яго!



А почему "каханне" ?

А почему "каханне" ?

вельмі прыгожы верш мне

вельмі прыгожы верш мне спадабаўся!!!

Гэта дужа добры верш, яки

Гэта дужа добры верш, яки пакидае добры настрой и имклива кранае кожны куток
сэрца. Адразу хачу сказаць вялики дзякуй Нилу Гилевичу за такия прыгожыя
творы и вершы и за то, што застались такия вяликия письменники на беларускай зямли.
Вельми цудоуна!