Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мара закаханага сэрца

Сярэдняя: 5 (88 галасоў)

Не кранай струн чуллівых маёй ты душы,
Калі ў сэрцы не маеш кахання,
І пачуццяў ранімых не варушы,
Калі цягі не маеш, жадання.

Не гуляй ты з пачуццямі, шчыра прашу,
Не іграй з сэрцам ты закаханым,
Калі з кожным імгненнем табою дышу,
Калі сэрцам табе я адданы.

Проста лепей скажы, што мне варта зрабіць,
Каб увагі тваёй мне дабіцца?
Каб пачуцця твае разварушыць,
Каб мяне не магла ты забыцца?

Бо адно, пра што мару – каб магла пакахаць
Ты маё улюблённае сэрца.
А пра большае, нават, не мару жадаць,
Толькі ў душу адкрой ты мне дзверцу.

Хочаш зорку з нябёс? Ты мне толькі скажы –
Падару цябе самую яркую.
Хочаш выбраць? Сама на яе пакажы,
Я сарву цябе зорачку ясную.

Толькі зорак усіх ты нашмат прыгажэй,
І гараць гарачэй твае вочы.
Для мяне яны зорак нябесных ярчэй,
Нават, ў самыя цёмныя ночы.

Хараством сваім цудным, з незямной красатой,
Сэрца біцца часцей прымушаеш.
Стук яго ты пачуй, на хвілінку пастой,
Мо пачуўшы яго, пакахаеш?

Мне ня трэба зашмат, толькі ўвага твая,
Каб не ўпала сэрца у роспач.
Бо на сэрцы жаданне і мара мая –
Быць заўсёды, заўжды з табой побач.



цудоўна толькі з памылкамі

цудоўна толькі з памылкамі