Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марку Шагалу

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Лячу туды, дзе ранішні туман
Мне падрыхтуе новыя сюрпрызы.
Складаю свае крылы - дэльтаплан
І заміраю ля стагоддзяў рысы.

Нясу свой свет культурна, з нотай «му»,
Распырскваючы вогненныя плямы,
Даступныя Шагалу аднаму,
І ўрэшце знікну ў плямах ля паляны.

Насычана, узнёсла - я пару,
Душа даўно на тое мае права.
Яе я не пакрыўджу, я - твару,
А чым і як - каму якая справа?

29.09.2012