Полымя ў пячы гудзіць,
Дзед на зэдліку сядзіць.
Зложаны ў радок паленцы,
Зіма зноў не мае сэрца.
Блішчыць няпоўная луна,
Спіць пад снегам цішыня.
Прамерзлі дрэвы да каранеў,
Мароз цісне - будзь здароў.
Збялелі шыбы на акенцах,
Холад блукае па сенцах.
У хату просіцца, скрабецца,
Можа дзеду ўсё здаецца?
На ўсходзе чырвань плешча,
Цягне дым ракою вечнай.
Зоркі-шкодніцы пяюць:
„Дзеткі ў школку не ідуць!“