(з восеньскага)
На аголеным палетку -
Уздоўж і ўпоперак гракі.
Адцвітае лета кветкай
Пажаўцелай асакі.
Неба сіняе, пралескай
Вызірае паміж хмар.
Зіхаціць над пералескам
У промнях сонечных абшар.
А над пожняю, за гаем,
Хвост хавае клін крывы -
Птушкі ў вырай адлятаюць,
З крыкам - гусі, журавы.
І марудна, быццам зданем,
Дзень да вечару паўзе.
Марш «Славянкі развітанне»
Восень грае дзе-нідзе…
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117122609104