Ноччу гэтай ходзяць Янкі
па сваю адну каханку.
Шчыра? Не? Але ж жаданне,
жарсць у кожным ёсць каханні.
На купаллі дзесць дзяўчаты
стравай хлопцам без палацаў.
Каб смачней была ім ежа
і вянкі без кветак бэзу.
Мятны водар супакоіць,
спакайней каб і з размовай
соль і хлеб свой спрабавалі,
і ніколі не кідалі...
Хай плывуць далёка ў мора
толькі царскія кароны,
што на кожным каравае
для гасцей вялікіх ззяюць.
Птушкі будуць раніцою
шчабятаць пра іх пагоню...
І князёў за іншым шчасцем,
І царыц Марый у жарсцях.