Масленічны тыдзень
Кругленькіх і жоўтых напяку бліноў,
Клікну ў панядзелак я сваіх сяброў.
Масленку мы будзем разам сустракаць,
Сырнаю сядміцай тыдзень велічаць.
Зайгрыш у аўторак будзе ў працяг.
Добра нават зранку пабываць у гасцях.
Трэцім днём я сыну напяку бліноў,
Каб займеў нявесту на вясну і ён.
У чацвер шырокі, на святы Улас,
Я спяку аладак нават пра запас.
Некалькі пакіну на наступны год,
Будзе хай здаровы ў хляве прыплод.
Пятніцай паклічу зяця на бліны.
Цешчыны вячоркі будуць да зары.
З’едуцца ў суботу ў хату сваякі,
Блізкія, далёкія госці- землякі.
Прыйдуць і залоўкі дружнаю раднёй,
Сядзем за вячэрай мы адной сям’ёй.
Папрашу ў нядзелю дараваць грахі.
Шчасцем хай напоўняццца новыя мяхі.
Стану ў карагодзе, сонцу кліч пашлю,
Бо вясну з маленства вельмі я люблю.
Масленічны тыдзень справіла б я так,
Толькі як заўсёды будзе … аніяк.