Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маці

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Не хавала таго, што было,
Аддавала ўсім цяпло...
Хутка час сплывае ўначы,
Мы з табою цяпер маўчым...
Мама...

Выбачай мяне, дарагая.
Бо сама й цяпер я не знаю,
Што стаяла між намі тады,
А міналі гады й гады.
Мама...
Хоць мы разам, побач жылі,
Усё сваё мы ў сабе няслі...
Берагла ты нас ад бяды,
Засталіся цяпер мы адны.
Мама...
Праляцелі твае гады
Усе ў працы, у ціхай нагодзе,
Як мы мала з табою былі,
Так хацелася жыць нам у згодзе.
Мама...
Дзе тых слоў знайсці цеплыню?
Бога, вечнага Бога малю:
Дай спасцігнуць нам хоць калі -
Што трымае нас на Зямлі?
Мама...
Мы не бачым цябе, дарагая,
Але ведаю я, што ты з намі,
Бо прыходзіш у снах, маладая.
Будзь жа ў думках у нас назаўжды
Мама...