Няхай халодны ф’ёрд спявае песню сонцу
Няхай у вячэрнім змроку загалосіць параход
Няхай твая любоў у душы гучыць бясконца
Пяшчота, цеплыня, і міліён клапот
Я сёння назнарок прачнуся рана-рана,
Каб у скайпе распачаць у Беларусь званок
Каб з радасцю сказаць табе: “Дабранак, Мама”
Каб адказала ты: “Люблю цябе, сынок”
Ізноў я прылячу дамоў перад світанкам
Ізноў не будзеш спаць, пакуль мяне няма
Ізноў прытуліш да сябе на ганку
Павольна пацячэ мужчынская сляза
Ты ведай, я прыйду, куды б не адыходзіў
Ты не хвалюйся толькі, безтрывожна спі
Я не гарэза, не гультай, не злодзей
Я - сын найлепшай маці на зямлі!
З Днём Народзінаў, Матулечка!
25.01.2013