Маёй любай мамачцы Сафіі Васільеўне Супрун прысвячаецца.
Яна ў нас падобная на кветку,
Матулечка цудоўная мая.
Ласкава называе ўсіх нас - дзеткі
званлівым галасочкам салаўя.
Пяшчотай захінае, як малечу,
Хоць мы даўно дарослыя ўсе.
Я матчынай усмешкай дом уквечу
І шчырасці развешу пакрысе.
Няхай нам свеціць воч яе ліхтарык,
Ахоўвае малітвай ад бяды...
Пакуль матуля ёсць, нас час не старыць.
Ты з ёй дзіця і вечна малады.
P.S. Песню на музыку Аляксандра Барысевіча ў выкананні вакальна-харавога калектыву "Ваколіца" можна паслухаць тут https://www.chitalnya.ru/work/2280801/
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117090508407