У ноч, калі гаснуць агні,
І мары спавіты спакоем
Мяне да грудзей прыхіні
Сваёю пяшчотнай рукою.
Цень сьвечкі варожыць на сон,
Цікуе з-за воблака поўня.
Па хвалях душы срэбны звон
Плыве беражніцай на чоўне.
Я сны твае сэрцам прыму,
Як голас сьвятой Беларусі.
Начамі, калі не да сну,
На вобраз матулі малюся.