Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Матуля

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Матуля

У рачулцы ёсць вады багата,
Без вады не стала бы жыцця.
Ад матулі ёсць жыцця пачатак,
Ад яе любові пачуцця.

Пот і гразь змывае з нас рачулка –
Ад жыцця не лепшыя сляды,
У матулі сэрца б’ецца чутка,
Змыць крывёй гатова жах бяды.

Гоніць рэчка ўдзень і ўночы хвалі,
Тыя хвалі – працы мазалі,
І матуля ледзь адпачывае,
Абы мы шчаслівыя былі.

Ў рэчцы хваля пенаю ўзбялела,
У адказ на злых вятроў парыў.
Грэх казаць: “Матуля пасівела”,
Гэта Бог ёй срэбра падарыў.